Беларуска нарадзіла на польска-беларускай мяжы

Гэта адбылося ўначы з 3 на 4 студзеня.

05.01.2012 / 10:17

Недалёка ад памежнага пераходу Баброўнікі на польскім баку мяжы беларуска нарадзіла дзіця. Роды прайшлі ў аўтамабілі на аўтазапраўцы.

Разам з жанчынай пры родах прысутнічаў і бацька дзіцяці.

Яна была толькі на 7 месяцы цяжарнасці.
Пасля родаў беларусы накіраваліся на памежны пераход. Там памежнікі выклікалі для хуткую дапамогу, якая забрала маці і дзіцё ў шпіталь