Ад Калядаў да Калядаў на Міншчыне склалі 300 пратаколаў на расіян

10.01.2012 / 16:53

Паведамілі ў мінскай абласной міліцыі.

Па словах міліцыянтаў, найбольш пратаколаў складалі падчас калядных вакацыяў — ад 25 снежня па 7 студзеня.

«Грамадзяне Расійскай Федэрацыі здзейснілі каля 300 правапарушэнняў. Асноўнае — гэта парушэнне Правілаў дарожнага руху. І яшчэ — парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі».

Дарэчы, на Гомельшчыне правапарушэнняў менш — 101. Усе яны звязаныя з Правіламі дарожнага руху.