Арыштаванаму Полудзеню знайшлі замену — фота

Новым намеснікам міністра ўнутраных спраў стаў Мікалай Мельчанка з Мінаблвыканкама.

11.01.2012 / 12:39

Аляксандр Лукашэнка прызначыў намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскага парадку — Мікалая Мельчанку. Той раней працаваў на аналагічнай пасадзе ў міліцыі Мінаблвыканкама.

Адпаведны ўказ быў падпісаны 11 студзеня.

Раней пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў займаў Яўген Палудзень, які быў затрыманы ў пачатку кастрычніка. Яму інкрымінуецца злоўжыванне ўладай.