Так выглядае чалавек на 25-ы дзень галадоўкі - фота

Сёння ў Віцебску судзілі Сяргея Каваленку.

13.01.2012 / 19:21

Актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка ад 19 снежня 2011 года знаходзіцца ў СІЗА. Ён быў затрыманы ў рамках распачатай у дачыненні да яго справы па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Актывісту пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Падставай для гэтага сталі нібыта чатыры парушэнні, якія Каваленка ўчыніў, адбываючы пакаранне.

Ён 25-ты дзень трымае галадоўку супраць вылучаных у дачыненні да яго абвінавачанняў.