Якім колерам нашыя продкі аддавалі перавагу?
Лекцыя Міхала Анемпадыстава.
27.01.2012 / 11:42
Якім колерам нашыя продкі аддавалі перавагу ў розныя эпохі? Як і чаму менавіта гэтыя колеры зрабіліся «нашымі»? Колер і культура, колер і рэлігія, колер і тэхналогія, колер і ментальнасць… Запрашаем паглядзець на Беларусь скрозь прызму візуальных і вербальных аспектаў каларыстыкі. Колер як маркер нацыянальнай ідэнтычнасці…
У межах цыклу публічых лекцый «Urbi et Orbi» дызайнер Міхал Анемпадыстаў прачытае лекцыю «Колер Беларусі».
Лекцыя пройдзе 27 студзеня на «Арт Сядзібе» (Куйбышава, 22, ГД «Гарызонт»,2-гі паверх). Пачатак, а 18.30. Уваход вольны.