18-гадовы ліцэіст зваліўся на рэйкі ў метро «Каменная Горка»

І застаўся жывы.

25.01.2012 / 09:42

Як паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, 25 студзеня, а 6.04 18-гадовы навучэнец аднаго з менскіх ліцэяў ўпаў на рэйкі з платформы станцыі метро «Каменная Горка».

На дадзеным кірунку адразу ж знялі напружанне і спынілі рух электрацягнікоў. Аднавілася праца лініі, а 6.09, калі юнака дасталі са шляху.

Пасля агляду пацярпелага даставілі ў лякарню з дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені». У сувязі са здарэннем здарылася затрымка ў руху — 4 хвіліны.