«Заходняя адукацыя — гэта грэх»

Не менш чым 260 чалавек загінулі ў часе нападаў ісламскіх фанатыкаў на хрысціян у Нігерыі.

27.01.2012 / 11:26

Напады адбываюцца ў паўночных штатах, дзе пераважаюць мусульмане і дзейнічаюць законы шарыяту. Першая хваля атак здарылася на Нараджэнне Хрыстова, 25 снежня. Сярод ахвяраў — як мірныя жыхары, так і паліцыянты і супрацоўнікі спецслужбаў.

Прэзідэнт Нігерыі Гудлак Джонатан і кіраўнікі прафсаюзаў рэзка асудзілі тэракты.

Адказнасць за нападу ўзяла тэрарыстычная арганізацыя «Боко харам», што ў перакладзе з мовы хаўса азначае «Заходняя адукацыя — гэта грэх».

МБ