Войска ЗША пяройдзе на беспілотнікі, кіраваныя штучным інтэлектам

У найбліжэйшыя трыццаць гадоў армія ЗША пачне выкарыстоўваць беспілотнікі, здольныя самастойна прымаць рашэнні аб ліквідацыі аб'ектаў.

31.01.2012 / 14:55

З’яўленне такіх робатаў стане магчымым дзякуючы распрацоўцы звышхуткасных камп'ютараў і новага праграмнага забяспечання, паведамляе Reuters.

Дыскусія пра этычнасць выкарыстання новага тыпу робатаў разгарэлася пасля таго, як 26 студзеня Пентагон абвясціў аб закупцы 100 тысяч беспілотнікаў, што шырока выкарыстоўваюцца ў Афганістане.

Цяпер машыны дыстанцыйна кіруюцца аператарамі з ЗША, аднак у будучыні чалавечы фактар плануецца выключыць,
замяніўшы яго сістэмамі штучнага інтэлекту, гаворыцца ў дакладзе ВПС ЗША аб плане развіцця беспілотных лётных апаратаў да 2047 года.

«Сістэмы змогуць прымаць баявыя рашэнні і дзейнічаць у прававым полі без прыцягнення чалавечага фактару», — гаворыцца ў дакладзе.