Сідарэвіч: Міхась Стральцоў — пісьменнік першарадны
Стральцоў быў паэт празрысты, як асенняе паветра.
01.02.2012 / 11:19
— Нядаўна на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў прайшла інфармацыя пра тое, што сёлета абвешчаны творчы конкурс маладых пісьменнікаў, прысвечаны круглым датам з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (200 гадоў), Янкі Купалы і Якуба Коласа (130), Алеся Гаруна і Цішкі Гартнага (125), Максіма Танка (100), Янкі Брыля (95) і Міхася Стральцова (75). У гэтым пераліку мяне цікавіць адно імя — Міхася Стральцова, бо ён нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці, а 14 лютага — ягоны юбілей.
— Някепска было б, калі б у гонар
— На жаль. Чым, на Вашую думку, Міхась Стральцоў адметны як пісьменнік?
— Калі браць і агульнабеларускі, і рэгіянальны магілёўскі маштаб, Міхась Лявонавіч Стральцоў, які нарадзіўся ў Слаўгарадскім раёне, — асоба з першага шэрагу. Калі, скажам, вашыя землякі Аркадзь Куляшоў, Аляксей Пысін, Масей Сяднёў, Аляксей Русецкі, Анатоль Сербантовіч, Алесь Пісьмянкоў — у першую чаргу выдатныя і добрыя паэты, Іван Чыгрынаў, Віктар Карамазаў і Анатоль Кудравец — класныя празаікі, навелісты, дык Міхась Стральцоў — выдатны і празаік, і паэт, і літаратурны крытык, эсэіст.
— Вы кажаце, што Міхась Стральцоў — пісьменнік з першага шэрагу. Але чаму ягонае імя не гучыць?
— Можна адказаць пытаннем на пытанне? А чаму ў Расіі не гучаць імёны такіх выдатных паэтаў, як Яўгеній Баратынскі, Фёдар Цютчаў, Афанасій Фет, Апалон Майкаў, Канстанцін Случэўскі, Інакенцій Аненскі? Здаецца, і ў школе ім не надаюць ніякай увагі, і ў ВНУ не надта. Разумееце, ёсць першакласныя паэты і празаікі, калі так можна сказаць, для гурманаў. Такія выдатныя паэты і празаікі не для ўсіх ёсць у кожнай літаратуры.
— Пісьменнікі для чытацкай эліты?
— Можна сказаць і так. Я наўмысна назваў вам шэраг выдатных расійскіх паэтаў, бо іх чытаў, любіў і пры нагодзе цытаваў Міхась Стральцоў. Пра іх яшчэ кажуць, што яны вызнавалі мастацтва для мастацтва, былі песнярамі чыстай красы.
— Як наш Максім Багдановіч?
— Максім Багдановіч — яшчэ адзін улюбёны паэт Міхася Стральцова, хоць заўважу, што паэзіі Багдановіча не былі чужыя грамадзянскія і нават сацыяльныя матывы. Дык вось, свайму ўлюбёнаму паэту Міхась Лявонавіч прысвяціў, не пабаюся сказаць, класічнае эсэ «Загадка Багдановіча». Яно чытаецца і праз сорак чатыры гады пасля першай публікацыі. Яно, я ўпэўнены, будзе чытацца і пазней. У гэтым эсэ я бачу рэдкае спалучэнне таленту аналітыка і таленту празаіка.
Мабыць, гэтак жа, як Максіма Багдановіча, Міхась Стральцоў любіў другога Максіма — Гарэцкага. Калі я вам называў класных празаікаў з Магілёўшчыны, дык наўмысна змаўчаў пра Гарэцкага, бо Гарэцкі — постаць выключная, бясспрэчны класік прозы і літаратуразнаўства. Свайму ўлюбёнаму празаіку Міхась Стральцоў прысвяціў бліскучае эсэ «Чалавек з Малой Багацькаўкі». Апублікаванае трыццаць сем гадоў таму, яно чытаецца як напісанае ўчора. Чытаецца і эсэ «Спадчыннасць», напісанае да
— Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, названыя вамі расійскія паэты… Іх можна лічыць настаўнікамі Міхася Стральцова?
— Дадайце да таго спісу навеліста Льва Талстога і абавязкова Івана Буніна, у асобе якога спалучаўся высокі талент паэта і празаіка.
— Вы хацелі б параўнаць талент Буніна і талент Стральцова?
— Кажуць, што кожнае параўнанне кульгае. Таму адкажу так: Стральцоў і Бунін — таленты роднасныя. Ёсць такое паняцце — «бунинский слог». У Міхася Стральцова таксама свой стыль, высокая культура слова, увага да мастацкай дэталі. Але не забывайма: Бунін — гэта расійскі пісьменнік, Стральцоў — беларускі, Бунін жыў у адну эпоху, Стральцоў — у іншую. Можна казаць пра блізкасць іх эстэтычных прынцыпаў, поглядаў на літаратуру.
Я мог бы многа сказаць вам пра навелістыку Міхася Стральцова, але тут абмяжуюся толькі канстатацыяй факта: Стральцоў — аўтар апавядання «Смаленне вепрука». Гэтае апавяданне — вянец ягонай творчасці як навеліста. Некаторыя лічаць яго
— Паняцце «бунинский слог» датычыць толькі прозы ці паэзіі таксама?
— Думаю, што і паэзіі. Іван Бунін пазбягаў метафорыкі. Міхась Стральцоў — таксама паэт празрысты. Сказаў бы так: як празрыстае асенняе паветра. Але гэта вобразнае параўнанне. Лепш было б адзначыць тое, што ў Міхася Стральцова няма «правальных» вершаў. Мусіць, трэба сказаць, што ў яго нямала анталагічных і хрэстаматыйных вершаў. І калі складаць зборнік яго паэзіі, дык практычна ўсё апублікаванае ім прыдаецца для друку і цяпер.
— Наконт друку. На Вашую думку, Міхася Стральцова выдаюць дастаткова?
— Якраз наадварот. Пасля 1987 года (год смерці пісьменніка) выйшла толькі дзве яго кнігі. Адна — у серыі «Беларуская проза ХХ стагоддзя». Аматары паэзіі спадзяваліся, што выйдзе том і ў серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», але так і не дачакаліся яго. Гэта быў бы двухтомнік твораў пісьменніка, бо ў 1987 годзе, калі Міхасю Стральцову спаўнялася пяцьдзясят, ЦК КПБ не дазволіў выдаць двухтомнік.
— Чаму?
— Мажліва, таму, што Міхась Лявонавіч не пісаў пра Леніна, партыю, камсамол, будоўлі камунізму. Я не памятаю, каб мы
— Значыць, да
— Што да дзяржаўных выдавецтваў, дык я папросту не ведаю іх планаў на гэты год. А вось у адным прыватным выдавецтве чакаецца двухтомнік твораў Міхася Стральцова. Не выключаю, што ў Мінску пройдзе вечарына ў гонар ягонага юбілею.