Глеб-малодшы  — на зборах у казахскім клубе

01.02.2012 / 16:51

Як стала вядома Football.by, форвард Вячаслаў Глеб знаходзіцца ў Турцыі і сёння правёў трэніроўку ў складзе 4-хразовага чэмпіёна Казахстана «Актабэ».

Нагадаем, што Глеб-малодшы ў канцы мінулага года застаўся без клубу пасля сыходу з нямецкага «Франкфурта» (другая бундэсліга).

Знаходзячыся ў пошуках новай каманды, ён падтрымліваў форму, трэніруючыся разам з футбалістамі «Гарадзеі» (Д2), а цяпер знаходзіцца ў Турцыі з «Актабэ»

Збор казахскага клуба працягнецца да 12 лютага, а на 11-е намечаны спарынг з харвацкім клубам «Раднічкі» (Спліт).