Памерла Віслава Шымборска — нобелеўская лаўрэатка па літаратуры

Яна памерла ў сваім доме ў Кракаве.

01.02.2012 / 23:24

wyborcza.pl

Паведамляюць польскія СМІ.

Паэтцы Віславе Шымборскай было 88 год (нарадзілася ў 1923-м).

***

Першыя вершы яна апублікавала ў 1945 годзе.

У 1996 годзе Нобелеўскі камітэт надаў ёй прэмію з фармулёўкай «за яе творчасць, якая іранічна-дасканала раскрывае гістарычную і біялягічную сувязь у фрагментах чалавечай рэчаіснасьці».

Шымборска ў 1980-х далучылася да «Салідарнасці» і працавала ў часопісе «Культура», які выдаваў ў Парыжы Ежы Гедройц.

У Беларусі выйшлі два яе паэтычныя зборнікі ў перакладах Ніны Мацяш – «Сьвет, варты вяртаньня» (1991) і «Хвіля» (2005), дадае Радыё Свабода.