На Піншчыне вартаўнік задушыў ваўка

Здарэнне адбылося ў вёсцы Парахонск.

02.02.2012 / 21:49

Воўк пакусаў мясцовага палявода, а праз некаторы час напаў на калгаснага вартаўніка, які ішоў на аўтобусны прыпынак. Апошні выпадак каштаваў жыцця ваўку — мужчына задушыў драпежніка.

Пацярпелыя вяскоўцы знаходзяцца ў пінскай лякарні, а ваўчыную галаву адправілі на экспертызу на шаленства.