Адлічылі трох студэнтаў Лінгвістычнага ўніверсітэта

Гэта актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Салдаценка, Мікіта Каваленка і Аляксандр Вялітчанка.

07.02.2012 / 17:32

Афіцыйная версія адлічэння — непаспяховасць у вучобе: маладых людзей не дапусцілі да зімовай экзаменацыйнай сесіі. Самі ж актывісты называюць іншую прычыну — іх грамадзянскую пазіцыю. Восенню ўсе трое адбывалі адміністратыўныя арышту за ўдзел у акцыях салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Каваленка затрымліваўся паўторна ў студзені 2012 года падчас адзіночнай акцыі каля будынка КДБ у Мінску.

У лістападзе 2011 года Наталля Баранава вынесла студэнтам «афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзінаў».

Актывісты накіравалі скаргі ў пракуратуру і Міністэрства адукацыі.

Сяргей Макарэвіч