Расія: Для жывога ланцуга не трэба дазволу ўладаў

11.02.2012 / 10:43

Мэрыя Масквы заявіла, што для правядзення жывога ланцуга не трэба санкцыі ўладаў, бо такая вулічная акцыя не перашкаджае руху аўтамабіляў і людзей на вуліцах. Расійская апазіцыя плануе арганізаваць 26 лютага 16-кіламетровы жывы ланцуг на Садовым коле Масквы.

У Беларусі дазвол патрэбны нават на пікет, а раздача ўлётак з палітычным зместам прыроўніваецца да парушэння. Мінск імкнецца не дапускаць ніякіх праяваў пратэсту, каб людзі не аб'ядноўваліся.

Мікола Бугай