Мікалай Статкевіч даслаў жонцы «валянцінку»

14.02.2012 / 17:54

Марына Адамовіч атрымала на дзень святога Валянціна паштоўку ад Мікалая Статкевіча. Тэкст «валянцінкі» жонка Статкевіча не раскрывае, а змест — зразумелы.

«Даруйце, гэта абсалютна інтымная рэч, што там напісана. Ішла паштоўка ажно тыдзень, хаця штэмпэль магілёўскі і мінскі супадаюць. То бок яны максімальна пратрымалі гэтую паштоўку, але ўсё ж трапіла ў тэрмін».

Паводле Марыны Адамовіч, пра сябе, пра свае справы ці здароўе Мікалай Статкевіч не напісаў нічога. Новых лістоў ад яго таксама не было, а званіць экс-кандыдату ў прэзідэнты з Магілёўскай крытай турмы не дазваляюць.