ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў
Санкцыі ўведзеныя ў якасьці пакараньня «за махлярства на прэзыдэнцкіх выбарах летась у сакавіку», — перадае агенцтва Reuters. Амэрыканскае скарбніцтва забараняе сваім грамадзянам справавыя кантакты зь яшчэ шасьцю беларускімі чыноўнікамі і замарожвае ўсе іх актывы ў ЗША. У іх ліку — гепракурор Пятро Міклашэвіч, кіраўнік менскага АМАПу Юры Падабед і міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў. Ім таксама забаронены ўезд у ЗША.
28.02.2007 / 09:07
Яны сталі пакараньнем «за махлярства на прэзыдэнцкіх выбарах летась у сакавіку», — перадае агенцтва Reuters. Амэрыканскае скарбніцтва забараняе сваім грамадзянам справавыя кантакты зь яшчэ шасьцю беларускімі чыноўнікамі і замарожвае ўсе іх актывы ў ЗША. У іх ліку — гепракурор Пятро Міклашэвіч, кіраўнік менскага АМАПу Юры Падабед, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, міністар інфармацыі Уладзімер Русакевіч, начальнік упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партый міністэрства юстыцыі Алег Сьліжэўскі, былы міністар спорту і турызму Юры Сівакоў. Ім таксама забаронены ўезд у ЗША.
Летась улетку аналягічныя санкцыі былі ўжытыя да 10‑ці беларускіх чыноўнікаў, сярод якіх Аляксандар Лукашжнка.
«Жахлівай хлусьнёй» назваў палітыку Вашынгтону ў дачыненьні да Менску пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў у зьвязку з прыняцьцём новых санкцыяў, — паведамляе радыё «Эхо Москвы»