Жабінцы пагражае беспрацоўе

28.02.2007 / 10:51

З‑за абмежаванняў паставак цукру ў Расiю ў горадзе Жабiнка Брэсцкай вобласцi горадаўтваральнае прадпрыемства апынулася на мяжы крызiсу. На складах завода назапасiлася больш прадукцыi, чым тут выпускаюць за квартал. У сувязi з гэтым прадпрыемству пагражаюць прастоi.

Цяпер тут шукаюць новыя рынкi збыту, а мясцовыя ўлады вырашаюць, як дапамагчы людзям у выпадку скарачэння галоўнай гарадской вытворчасцi, што прывядзе да звальнення вялiкай колькасцi працоўных.

Нагадаем, у вынiку беларуска‑расiйскiх перамоў, якiя адбылiся ў Маскве 17 студзеня, было дамоўлена, што наша краiна сёлета амаль удвая абмяжуе пастаўкi цукру ў Расiю — да 180 тысяч тон. У наступным годзе пастаўкi скароцяцца да 100 тысяч тон.