Брытанскія баксёры ўчынілі 5-хвілінную бойку на прэс-канферэнцыі

Дэрэк Чысора, які прайграў Віталю Клічко, высвятляў адносіны з Дэвідам Хэем.

19.02.2012 / 13:31

На прэс-канферэнцыі пасля бою Дэрэка Чысоры з Віталём Клічко (у ім пераканаўча перамог Віталь) з’явіўся яшчэ адзін брытанскі баксёр Дэвід Хэй — нядаўні супернік Уладзіміра Клічко. Два брытанца пачалі сварку, якая завяршылася маштабнай пяціхвіліннай бойкай.