Лябедзька паабяцаў распавесьці пра арышт Дзянісава Кандалізе Райс

Cёньня мусіла адбыцца сустрэча арыштаванага з адвакатам, аднак яна сарвалася праз занятасьць сьледчага.

28.02.2007 / 21:00

Cёньня мусіла адбыцца сустрэча арыштаванага з адвакатам, аднак яна сарвалася праз занятасьць сьледчага.

Адвакатам у Дзяніса Дзянісава прызначаны Пётар Каваленка, былы супрацоўнік пракуратуры. Сёньняшняя сустрэча з арыштаваным Дзянісам Дзянісавым не адбылася сарвалася праз занятасьць новапрызначанага сьледчага. Яна перанесеная на заўтрашнюю раніцу. Абвінавачваньне хлопцу па‑ранейшаму не прад’яўленае.

Нагадаем, што Дзянісава затрымалі 16 лютага ў Гомелі, ад 25‑га ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА‑2. Толькі ўчора хлопец атрымаў ад маці перадачу.

Тым часам лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які ў складзе групы апазыцыйных палітыкаў знаходзіцца зь візытам у ЗША, паабяцаў распавесьці пра арышт Дзяніса Дзянісава Кандалізе Райс.

Сямён Печанко