У Эстоніі адбыліся першыя ў сьвеце парлямэнцкія выбары празь Інтэрнэт

01.03.2007 / 20:09

Больш за 30 тыс. эстонцаў галасавалі празь інтэрнэт за сваіх кандыдатаў у эстонскі парлямэнт.

Гэта быў першы выпадак інтэрнэт‑галасаваньня у парлямэнцкіх выбарах. Трохдзённае галасаваньне праходзіла без парушэньняў. Эстонскія выбаршчыкі ужо мелі ў 2005 г. падчас мясцовых выбараў магчымасьць галасаваць празь інтэрнэт. Тады лічба удзельнікаў інтэрнэт‑галасаваньня склала каля 10 тыс.