Вясна прыйдзе на Дзень Волі

А ў першай палове месяца захаваецца ў асноўным зімовы характар надвор'я.

01.03.2012 / 17:22

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У першай палове месяца захаваецца ў асноўным зімовы характар надвор’я. Традыцыйны снежны дыван пачне разбурацца спачатку па паўднёвым захадзе, а ў канцы месяца — па паўночным усходзе краіны.

Кліматычная вясна прыйдзе ў трэцяй дэкадзе месяца.

Паводле папярэдняга прагнозу, сакавік чакаецца і па ападках, і па тэмпературных паказчыках блізкі да сярэдніх шматгадовых значэнняў.

Норма па тэмпературы паветра складае плюс 1 — мінус 3 градусы, па колькасці ападкаў — 29–44 мм.