Нецвярозы таксіст з п'яным пасажырам урэзаліся ў тралейбус

Выпадак здарыўся вечарам 10 сакавіка ў Мінску.

11.03.2012 / 11:30

auto.onliner.by

На адным з перакрыжаванняў на вуліцы Гарэцкага на чырвоны сігнал святлафора спыніўся тралейбус з пасажырамі. Нечакана ззаду ў яго заехала таксі (аўтамабіль «Пежо»).

Высветлілася, што за рулём легкавіка знаходзіўся нецвярозы кіроўца. Акрамя таго, у таксі быў і п’яны пасажыр — мужчына 40–45 гадоў.

Апошні і пацярпеў пры ДТЗ. Ён быў дастаўлены ў бальніцу для агляду.

Аб характары траўмаў ДАІ пакуль невядома. У тралейбусе не пацярпелі ні кіроўца, ні пасажыры.