Прафэсара Астроўскага звальняюць з Гарадзенскага мэдунівэрсытэту

За ўдзел ў канфэрэнцыі «Пытаньне Беларусі ў кантэксьце пашырэньня Эўропы».

05.03.2007 / 21:04

Нагодай для звальнення кіраўніцтва ўстановы палічыла ўдзел прафесара ў канферэнцыі «Пытанне Беларусі ў кантэксце пашырэння Еўропы».

Падставы для звальнення Алесь Астроўскі лічыць абсурднымі. Перад пачаткам канферэнцыі прафесар напісаў заяву на імя рэктара на атрыманне адпачынку за ўласны кошт на 2 дні. У прыёмнай Астроўскаму паведамілі, што гэта звычайная фармальнасць — паставіць пад заявай подпіс рэктара.

Але, як высветлілася, не ў выпадку Астроўскага. На другі дзень канферэнцыі прафесару патэлефанавалі з той жа прыёмнай і паведамілі, што хутка кіраўніцтвам універсітэта будзе вынесена пытанне аб звальненні вядомага палітычнага дзеяча і навукоўцы. На гэты момант Астроўскі кансультуецца з юрыстамі і рыхтуе заяву ў суд