У мінскім метро раптоўна памёр 70-гадовы мужчына

Міліцыя высвятляе асобу.

21.03.2012 / 15:38

Міліцыя ўстанаўлівае асобу мужчыны, што раптоўна памёр раніцай 20 сакавіка ў мінскім метро, паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС сталіцы Ала Галубовіч.

Трагедыя адбылася ў 5.30 20 сакавіка ў вагоне электрацягніка на станцыі «Кунцаўшчына» другой лініі метро. Па словах Алы Галубовіч, устаноўлена, што мужчына ва ўзросце прыкладна 70 гадоў памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці.

Глядзі яшчэ: 18-гадовы студэнт БНТУ памёр у метро