У Літве здымаюцца з абарачэння купюры 10 і 20 літаў 1997 года

28.03.2012 / 16:53

З 1 чэрвеня будуць выведзеныя з абарачэння старыя купюры наміналам 10 і 20 літаў 1997 года выпуску.

Гэтыя банкноты з 1 чэрвеня стануць несапраўднымі пры аплаце, і не будуць прымацца ў гандлёвых цэнтрах і крамах.

Паводле ацэнкі спецыялістаў Цэнтрабанка Літвы, у абарачэнні засталася невялікая частка старых купюр, усяго 0,3–0,5%. Старыя купюры будуць абменьвацца без абмежаванняў.

Купюры ўзору 2007 года застануцца ў абарачэнні.