Мінчук заплаціў падаходнага падатку 275 тыс. даляраў

Адпаведна ў 2011 г. ён атрымаў даходаў у 21 млрд рублёў.

02.04.2012 / 16:57

Жыхар Цэнтральнага раёна сталіцы заплаціў падаходны падатак памерам 2,2 млрд. рублёў (275 тыс. даляраў). Пра гэта паведаміў сёння начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

«Гэта самы вялікі выплачаны падаходны падатак па горадзе з даходу ў 21 млрд. рублёў», — адзначыў ён і нагадаў, што кампанія па дэклараванні даходаў праходзіла ў краіне з 1 студзеня па 1 сакавіка.

Усяго ў падатковую інспекцыю сталіцы падалі 8.592 дэкларацыі па падаходным падатку з фізічных асоб, што на чвэрць больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сума да даплаты па выніках пераразліку падаходнага падатку па дэкларацыях склала 20 млрд. рублёў.