Ліст Су Чжы Бяляцкаму выпусцілі паштоўкай

04.04.2012 / 23:18

Ліст лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру і лідара апазіцыі М’янмы Аунг Сан Су Чжы Алесю Бяляцкаму выпусцілі ў якасці паштоўкі.

«Дарагі Алесь, спадзяюся, ты зусім-зусім хутка выйдзеш на волю і апынешся сярод тваіх родных і сяброў, якіх у цябе свет ва ўсім свеце.

З найлепшымі пажаданнямі, Аунг Сан Су Чжы».