Gazeta.ru: Беларусаў судзяць у Лівіі

МЗС не пацвярджае і не абвяргае інфармацыю.

05.04.2012 / 21:38

Грамадзянам Беларусі, Расіі і Украіны прад’яўленыя абвінавачанні ў дапамозе рэжыму Муамара Кадафі
— паведамляе gazeta.ru. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў выданню, што не можа «ані пацвердзіць, ані абвергнуць інфармацыю пра беларусаў».

Грамадзяне трох краінаў былі затрыманыя ў Трыпалі ў жніўні 2011 года.

МЗС Расіі таксама не распаўсюджвае ніякай інфармацыі наконт сваіх грамадзянаў. Аднак вядома, што на пачатку верасня лівйскія паўстанцы затрымалі расіянаў Уладзіміра Далгова і Аляксандра Шадрова. Ёсьць звесткі, што разам зь імі маглі быць затрыманыя і грамадзяне Беларусі.

МЗС Украіны 4 красавіка афіцыйна паведаміла пра тое, што ў Трыпалі пачаўся суд над украінскімі грамадзянамі. У судзе Трыпалі пачаўся суд супраць 22 украінскіх нафтавікоў, якім прад’яўленыя абвінавачанні «ў працах па рамонце тэхнікі ў інтарэсах былога рэжыму Кадафі». Ніводзін з абвінавачаных не прызнае сваю віну.