З Дома літаратара здзерлі пано

06.04.2012 / 23:31

Пано вісела на фасадзе і ўтрымлівала надпіс «Дом літаратара». Цяпер яго сарвала. Прычын у пятніцу ўвечары высветліць не ўдалося.

Дом літаратара быў збудаваны ў савецкі час на грошы пісьменнікаў. У лукашэнкаўскі час яго забрала сабе Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.