Максім Мірны і Аляксандр Буры перамаглі ў матчы Кубка Дэвіса каманду Босніі і Герцагавіны

08.04.2012 / 11:03

7 красавіка ў Мінску прайшоў матч II Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Босніі і Герцагавіны. У трэцім, парным, паядынку Максім Мірны і Аляксандр Буры за 2 гадзіны і 36 хвілін перайгралі Таміслава Бркіча і Амера Дэліча — 6:2, 7:6 (7:2), 7:6 (8:6).

Агульны лік матчу пасля другога гульнёвага дня — 2:1 на карысць беларусаў.

У нядзелю пройдуць дзве адзіночныя сустрэчы: Уладзімір Ігнацік — Амер Дэліч і Дзмітрый Жырмонт — Дамір Дзумхур.