На 2,5 гадзіны па ўсёй краіне спыніўся продаж чыгуначных квіткоў

13.04.2012 / 21:19

Прычынай стала тое, што з ладу выйшла камп’ютарная сістэма Беларускай чыгункі.

Выйшлі з ладу і электронныя тэрміналы па продажы квіткоў на цягнікі міжнародных і міжгародных зносінаў. Каб аднавіць звычайную працу вакзалаў, спатрэбіўся немалы час.

З праблемамі сутыкнуліся пасажыры па ўсёй краіне. Сістэма ў чыгункі адзіная, таму касы вымушаныя былі перапыніць працу і ў іншых гарадах. Прычыну электроннага збою высвятляюць спецыялісты.