Дашкевіч паўгоду за кратамі

Яго затрымалі летась 15 верасьня.

15.03.2007 / 14:01

Сёньня роўна паўгоду як за кратамі знаходзіцца адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Яго затрымалі летась 15 верасьня. 2 лістапада судзьдзя Ала Булаш пакарала Дашкевіча паўтара гадамі зьняволеньня за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Цяпер Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў шклоўскай калёніі. Кожны з вас можа падтрымаць Зьмітра, даслаўшы яму ліст на наступны адрас: 213004, Магілёўская вобласьць г.Шклоў, ВК‑17.

ЗП