Не гуляйце з дыктатарам!

Пад такой назвай запрацаваў адмысловы сайт.

16.04.2012 / 14:30

Стваральнікі сайта заклікаюць Міжнародную федырацыю па хакеі (International Ice Hockey Federation) адмовіцца ад правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2014, пакуль не будзе выкананы шэраг патрабаванняў. У прыватнасці патрабуюць

вызваліць усіх палітвязняў, увесці мараторый альбо адмяніць смяротнае пакаранне, спыніць катаванні і здзекі з мірных дэманстрантаў і зняволеных, адмяніць артыкул 193-1 КК РБ, забяспечыць рэгістрацыю няўрадавых арганізацый і палітычных партый, спыніць пераслед іншадумцаў, рэабілітаваць тых, хто пацярпеў па палітычных матывах.

Падпісацца пад гэтымі патрабаваннямі могуць усе жадаючыя. Арганізатары плануюць сабраць 10 тысяч подпісаў.

Кампанію падтрымалі няўрадавыя арганізаццыі з Чэхіі, Германіі, Славакіі, Швейцарыі і Нарвегіі. А таксама еўрапарламентарыі Марэк Мігальскі і Вернер Шульц.

КМ