Качыянчыч: Абмеркаванне беларускага пытання на пасяджэнні Рады ЕС верагоднае

18.04.2012 / 09:39

Абмеркаванне беларускага пытання на пасяджэнні Рады ЕС у Люксембургу 23 красавіка «вельмі верагоднае»,
паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

16 красавіка літоўскі міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў жаданне абмеркаваць у Радзе ЕС сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі, якіх, як ён лічыць, улады павінны не толькі памілаваць, але і рэабілітаваць, «а не проста памілаваць і не рэабілітаваць, утрымліваючы чалавека на кручку».

Паводле даных беларускіх праваабаронцаў, у месцах пазбаўлення волі застаецца яшчэ 13 палітвязняў.