Буйная авіякатастрофа ў Пакістане: 126 чалавек загінулі + фота і відэа

20.04.2012 / 19:24

У авіякатастрофе ў Пакістане — паводле папярэдніх звестак — загінулі ўсе 126 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Пра гэта паведаміла пакістанскае міністэрства абароны.

Боінг-737 мясцовай авіякампаніі «Бходжа Эйр» зваліўся ў раёне вёскі Хусайн-Абад пад Ісламабадам.

Пасля падзення самалёт загарэўся. Авіялайнер накіроўваўся з Карачы ў Ісламабад. Надвор’е было дрэннае.