Вялікая чарга ўтварылася ў Мінску, каб ушанаваць мошчы святой Марыі Магдаліны - відэа

Святыні будуць знаходзіцца ў сталіцы да 5 мая.

30.04.2012 / 15:07

29 красавіка ў Мінск прыбыла дэлегацыя манахаў з афонскага манастыра Сіманапетра, якія прывезлі ў Беларусь хрысціянскія святыні. Гэта часціцы мошчаў святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, святой велікамучаніцы Варвары і часціцы Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.

Рэліквіі былі дастаўленыя ў мінскую царкву святой Марыі Магдаліны, да якога выстраілася вялікая чарга вернікаў. У гэтым храме святыні прабудуць да раніцы 5 мая, пасля чаго іх плануецца перавезці ў Бабруйск, Магілёў, Віцебск і Гродна.

Прынясенне гэтых святынь у Беларусь адбылося па ініцыятыве брацтва ў гонар Свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мірлікійскага, Цудатворцы пры храме святой Марыі Магдаліны.