Сяргея Каваленку змясцілі ў адзіночку віцебскага СІЗА

09.05.2012 / 08:54

Віцебскі апазіцыянер, актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка знаходзіцца ў адзіночнай камеры віцебскага следчага ізалятара № 2, паведаміла яго жонка Алена Каваленка.

«Сяргея даставілі з Менска ў ноч з 7 на 8 мая. Учора з ім сустракаўся адвакат. Самаадчуванне мужа не лепшае. Для яго гэта быў ужо чацвёрты этап — фактычна здзек для аслабленага галадоўкай чалавека. 10 мая паспрабую прабіцца да яго сама», — сказала Алена Каваленка.