Хакей з тэнісным лікам

Скончыўся першы матч фінальнай сэрыі чэмпіянату Беларусі па хакеі.

20.03.2007 / 21:35

Скончыўся першы матч фінальнай сэрыі чэмпіянату Беларусі па хакеі. Менскае «Дынама» перамагло «Керамін» зь лікам 6:1.

Другая гульня пройдзе заўтра, 21 сакавіка, таксама на пляцоўцы «Кераміну» (Лядовы палац на Прытыцкага). Пачатак а 18:30.

Фінальная сэрыя доўжыцца да чатырох перамог адной з каманд.

Ул. інф.