Еўра знізіўся да чатырохмесячнага мінімуму

Праз палітычны крызіс у Грэцыі за 1 еўра даюць толькі $1,2825.

15.05.2012 / 13:14

Еўра знізіўся да чатырохмесячнага мінімуму да даляра, бо палітычны тупік у Грэцыі абвастрыў небяспеку таго, што краіна можа пакінуць еўразону.

Запаволены глабальны эканамічны рост, асабліва ў Кітаі, таксама цягне ўніз высокапрыбытковыя валюты і падтрымлівае бяспечныя даляр і ену.

«Думаю, што выхад Грэцыі з еўразоны — гэта, хутчэй, сцэнар рызыкі, чым асноўны сцэнар. Але пра што трэба падумаць, дык гэта пра эканоміку еўразоны, якая, як чакаецца, сёлета спаўзе ў рэцэсію», — мяркуе Дайсуке Каракама з Mizuho Corporate Bank.

Еўра спыніўся на адзнацы $1,2825, пасля таго як упаў да мінімуму амаль за чатыры месяцы — $ 1,281.