У 88-гадовага пенсіянера cкралі авечак

25.05.2012 / 15:14

Дзве авечкі ноччу 24 мая зніклі з хлява 88-гадовага жыхара вёскі Доры Валожынскага раёна (Мінская вобласць).

Злодзей залез у хлеў, зламаўшы навясны замок. Паводле гэтага паведамлення, кошт скрадзенага -- 3 мільёны 100 тысяч рублёў.