Мультфільм пра «шалёны беларускі народ» атрымаў залаты медаль на Кіеўскім фестывалі рэкламы
+ відэа
26 мая — урачыстае ўзнагароджанне.
26.05.2012 / 00:59
Анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!», які трапіў уСтвораны ў 2011 годзе ролік пазмагаецца за перамогу на КМРФ яшчэ ў катэгорыях «сацыяльная рэклама» ішорт-лісты 13-га Кіеўскага Міжнароднага фестывалю рэкламы ў чатырох намінацыях адразу, ужо атрымаў золата ў намінацыі «анімацыя» і бронзу ў намінацыі «рэжысура».
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў Адэсе 26 мая. Вынікі Фестывалю могуць стаць добрым падарункам для стваральнікаў і аматараў фільма, якія адзначаць год з моманту яго рэлізу 28 мая.
За амаль год «жыцця» анімацыйны фільм стаў сапраўднай візітнай карткай Беларусі ў свеце.Анімацыя была ўзнагароджаная на фестывалях One Short Film Fest 2012 (
Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» спрыяе пазітыўным пераменам у беларускім грамадстве, адной з якіх з’яўляецца пераадоленне яго раз’яднанасці праз узмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці. Паводле меркавання сацыёлагаў, Беларусь — краіна «малых, замкнёных сацыяльных груп». Адным са стэрэатыпаў грамадскай свядомасці, які замінае кансалідацыі, з’яўляецца меркаванне пра нібыта ўласцівую беларусам «памяркоўнасць», што ўспрымаецца як пасіўнасць, адсутнасць актыўнай грамадскай пазіцыі, а таксама меркаванне пра тое, што ў беларусаў гісторыя пачынаецца толькі з 1917 года.
Менавіта дзеля пераадолення гэтых стэрэатыпаў і быў створаны анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!». Пачынаючы з 28 траўня 2011
фільм сабраў больш за 1 млн праглядаў на розных відэахостынгах.Калі ўлічваць тое, што карыстальнікаў інтэрнэта ў Беларусі каля пяці мільёнаў чалавек, атрымліваецца, што ролік прагледзела прыкладна пятая частка беларусаў.
Шалёная папулярнасць тлумачыцца крэатывам рэкламіста Юліі Ляшкевіч, майстэрскай працай Юліі Рудзіцкай, саўндтрэкам у выкананні Аляксандра Памідорава, напісаным адным з самых вядомых музыкаў Беларусі Лявонам Вольскім і зладжанай працай каманды кампаніі «Будзьма беларусамі!».Мультфільм зрабіўся сацыяльным імператывам, выклікаўшы ў большасці гледачоў пачуццё гонару за сваю краіну, паказаў агульныя дасягненні, рэальных герояў гісторыі і паспрыяў пераадоленню негатыўных шаблонаў.
У