Конкурс «Крокаманія»

Культурная прастора Vitebsk4Me абвяшчае «Крокаманію» — конкурс на лепшую праведзеную акцыю.

01.06.2012 / 17:37

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя ініцыятывы Віцебска і Віцебскай вобласці. Тэрмін падачы заявак — да 14 чэрвеня 2012 г.
Кожны Крокаман ведае, што жыццё — гэта рух. Хтосьці імкнецца ў светлую будучыню маленькімі крокамі, хтосьці вялікімі наскокамі. Адныя прыбіраюць паркі, іншыя збіраюць подпісы за бясплатныя паркоўкі. Хтосьці ездзіць крытычнай масай на роварах па горадзе, а некаторыя збіраюцца на альтэрнатыўныя кінапрагляды.
Раскажы пра свой Крок! Пра найбольш цікавыя рэчы мы напішам на нашай старонцы, а іх выканаўцы атрымаюць прызы ад Vitebsk4Me.

Умовы ўдзелу:

1. Хто? Моладзевыя арганізацыі і нефармальныя ініцыятывы Віцебска і Віцебскай вобласці

2. Што? Крок ў светлую будучыню — акцыя праведзеныя ў 2011–2012 гадах.

3. Што зрабіць? Даслаць апісанне акцыі-крока (што, дзе, калі, як) з фота/відэа/падкастамі (па жаданні і магчымасцях) па адрасе kroka.konkurs@gmail.com. Не забудзьцеся падпісацца: пазначце назву ініцыятывы і кантактны нумар тэлефона.

4.Навошта? Людзей паглядзець і сябе паказаць.

Крокаманы, крокам руш!