Саудаўская прынцэса спрабавала збегчы з гатэля, не заплаціўшы 6 млн еўра

Саудаўская прынцэса Маха Аль-Судаіні спрабавала збегчы з гатэля Shangri-La ў Парыжы, не аплаціўшы рахунак у 6 млн еўра,

04.06.2012 / 00:11

піша Le Parisien.

Былая жонка наследнага прынца Саудаўскай Аравіі Наіфа ібн Абдэль Азіза пасялілася ў гатэлі яшчэ ў снежні 2011 года, зняўшы ўвесь паверх. У ноч з чацвярга на пятніцу яна паспрабавала пакінуць гатэль разам са сваімі 60 слугамі, «забыўшыся» аплаціць рахунак за ўвесь час знаходжання.

Швейцары гатэля выклікалі паліцыю. Прынцэса звязалася з паслом Саудаўскай Аравіі, які заявіў, што яна мае «дыпламатычную недатыкальнасць». Як бакі здолелі вырашыць праблему, незразумела, аднак пазней уладальнікі гатэля заявілі журналістам, што ніякіх прэтэнзій па аплаце сваіх нумароў яны не маюць.

Гэта ўжо не першы скандал з прынцэсай. У 2009 годзе сетка модных крам Key Largo заявіла, што Маха Аль-Судаіні павінная ім €89 тыс за зробленыя ў крэдыт пакупкі.