Гуманітарны агляд — новы нумар ARCHE

Чарговы выпуск прысвечаны аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі.

06.06.2012 / 15:01

Глядзі яшчэ: Рускі Вавілон. Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі

Выйшаў новы нумар часопіса ARCHE. прысвечаны аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі.

З прадмовы да новага нумара:

Змест нумара атрымаўся рознапланавым. Тут ужо традыцыйна для «ARCHE» пераважаюць агляды перадусім гістарычнай літаратуры. Вялікая частка тэкстаў прысвечана культур-антрапалагічным выданням — падобныя даследаванні ў Беларусі сёння набываюць папулярнасць, таму даследчыкі ўсё больш увагі звяртаюць на такія выданні. Не абыйшлося і без агульнагуманітарных тэмаў — так, у нумары прадстаўлены ўніверсітэцкія, урбаністычныя, сацыялагічныя, паліталагічныя і філалагічныя даследаванні. Цяжка вылучыць найлепшыя тэксты — спадзяёмся, для кожнага з чытачоў цікавым будзе нешта сваё.

Падрабязней пра змест выдання і ўмовы дастаўкі чытайце ТУТ

nn.by