Былы гендырэктар абароннага прадпрыемства паўстане перад судом
07.06.2012 / 19:27
Ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Мінску завершана расследаванне справы па частцы 3 артыкула 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры службовай асобай за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць выключна ў яго кампетэнцыю) у дачыненні да былога генеральнага дырэктара аднаго з ААТ, што ўваходзяць у сістэму ДзяржаўнагаМатэрыялы расследавання перададзеныя пракурору для накіравання ў суд. Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.ваенна-прамысловага камітэта. Крымінальная справа ў дачыненні даэкс-кіраўніка кампаніі была распачата ў лютым 2012 года.
Якое менавіта прадпрыемства ўзначальваў абвінавачваны, Аляксандр Герасімаў не назваў. Аднак, паводле звестак БелаПАН,
гаворка ідзе пра ААТ «Аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да былога гендырэктара было паведамлена ў пачатку сакавіка. Цяпер абвінавачваны гатовы пакрыць увесь урон, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці.Агат-электрамеханічны завод».
Паводле слоў Аляксандра Герасімава, следствам устаноўлена, што прадметам злачыннай здзелкі стаў дарожны каток, які лічыўся на балансе асноўных сродкаў дзяржпрадпрыемства, не эксплуатаваўся больш за 10 гадоў і быў часткова раскамплектаваны. Паводле ацэнкі экспертнай камісіі, праведзенай у верасні 2011 года, рыначны кошт тэхнікі склаў 13 мільёнаў 798 тысяч 800 рублёў. Гендырэктар у сілу сваіх паўнамоцтваў меў права на адчужэнне маёмасці з выкананнем усіх неабходных працэдур. Пры гэтым указаная сума павінна была паступіць на рахунак прадпрыемства. Аднак ён даручыў аднаму са сваіх падначаленых знайсці пакупніка на каток, гатовага заплаціць больш за афіцыйную цану, каб розніцу, нідзе не дэкларуючы, можна было ў выглядзе наяўных грошай прысвоіць.
У студзені 2012 года пакупнік быў знойдзены. Ім стаў прадстаўнік прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, гатовы заплаціць за тэхніку суму, эквівалентную 8 тысячам долараў. Ён пагадзіўся на здзелку на прапанаваных умовах. Працэдура ажыццяўлення
Ва ўпраўленні СК па Мінску звяртаюць таксама ўвагу на тое, што падчас ажыццяўлення акту
Абвінавачваны ўтрымліваецца пад вартай.
Максімальным пакараннем, прадугледжаным ч. 3 арт. 430 КК, з’яўляецца пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.