Вячаслаў Сіўчык: «Калі б у Менск сёньня не прыехалі эўрапейскія палітыкі, то за кратамі апынуўся б ня толькі я»

У нядзелю ўвечары зь ізалятару часовага ўтрыманьня быў вызвалены палітык Вячаслаў Сіўчык.

25.03.2007 / 23:03

У нядзелю ўвечары зь ізалятару часовага ўтрыманьня быў вызвалены палітык Вячаслаў Сіўчык. Яго затрымалі ў суботу ўвечары і аб’явілі падозраным у крымінальнай справе па падрыхтоўцы вулічных акцыяў на 25 Cакавіка.

25 сакавіка а 19:00 капітан Дзенідзенка паведаміў Вячаславу Сіўчыку, што ён адпускаецца на волю, бо «адпала далейшая неабходнасьць ягонага ўтрыманьня».

Сам Вячаслаў Сіўчык наступным чынам пракамэнтаваў для «НН» сваё вызваленьне: «Думаю, што гэта стала магчымым, дзякуючы ўвазе да справы эўрапейскіх палітыкаў. Я пераканы, што, калі б у Менск на Дзень Волі не прыехала цэлая група эўрапейскіх палітыкаў, то за кратамі апынуўся б не адзін я».

Зьміцер Панкавец