Максім Мірны выйграў «Ралан Гарос» у парным разрадзе

09.06.2012 / 20:57

Беларускі тэнісіст Максім Мірны ў пары з канадцам Даніэлем Нестарам сталі пераможцамі адкрытага чэмпіяната Францыі ў мужчынскім парным разрадзе.

У фінале яны ў двух сэтах выйгралі амерыканскі дуэт братоў Боба і Майка Браянаў — 6:4, 6:4.