Палітвязень: «Выпусцяць усіх»

Аляксандр Францкевіч спадзяецца на вызваленне адразу ўсіх палітвязняў.

12.06.2012 / 14:27

Малады чалавек даслаў з-за кратаў ліст, у якім выказаўся пра магчымую амністыю.

«Мне здаецца, вызваляць усіх па таемнай дамоўленасці з ЕС. Не дарэмна ж ЕС і паслы маўчаць, ідуць на саступкі і не падымаюць тэму Беларусі.

Думаю, стаўка высокая — менавіта ўсе».

Аляксандр Францкевіч быў асуджаны па справе мінскіх анархістаў на 3 гады калоніі. Прызнаны палітвязнем. Яму можна напісаць ліст:

225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, папраўчая калонія № 22.

КМ