Маланка трапіла ў жанчыну, якая раскрыла парасон

Жанчына з апёкамі 50% цела дастаўлена ў бальніцу.

18.06.2012 / 10:41

У Брэсцкай вобласці маланка трапіла ў жанчыну, якая раскрыла парасон, паведамілі ў МНС Беларусі.

Увечары 17 чэрвеня жанчына на прыпынку грамадскага транспарту ў вёсцы Радзялавічы Ганцавіцкага раёна раскрыла парасон, каб схавацца ад дажджу. Аднак проста ў яго трапіў разрад маланкі. Жанчына з апёкамі 50% цела дастаўлена ў бальніцу.

Каб навальніца не нарабіла бяды. Што трэба ведаць? Парады спецыяліста.