Гекас: Зборная Грэцыі здольная перамагчы любога

18.06.2012 / 17:04

Форвард зборнай Грэцыі Тэафаніс Гекас падзяліўся думкамі пра гатоўнасць зборнай Грэцыі да чвэрцьфіналу чэмпіянату Еўропы.

«У матчы з Расіяй мы даказалі, што можам абгуляць любога суперніка ў найцяжэйшых умовах, — перадае словы Гекаса Novasports.gr. — Нам удалося перамагчы і выйсці з групы. Грэкі атрымалі тое, што хацелі. Што тычыцца сустрэчы з Германіяй (22 чэрвеня), Грэцыя добра ведае патэнцыял гэтай зборнай. Я ўпэўнены, калі мы сур’ёзна падрыхтуемся да гэтага паядынку, то ў нас будуць усе шанцы вырашыць яго вынік на сваю карысць. Вынік супрацьстаяння будзе залежаць ад нас».